У ЗША экстрадавалі бізнесоўца, які можа мець інфармацыю аб аперацыях расейскай выведкі за мяжой


Расейскі бізнесовец Уладзіслаў Клюшын, які быў экстрадаваны са Швейцарыі ў ЗША па справе аб інсайдэрскім гандлі, можа стаць для амерыканскіх уладаў карыснай крыніцай сакрэтнай інфармацыі. Пра гэта піша Bloomberg.

Клюшын – заснавальнік і ўладальнік IT-кампаніі «М13», якая працуе ў інтарэсах расейскіх уладаў, у тым ліку адміністрацыю прэзідэнта РФ. Паўтара гады таму ён атрымаў ад Уладзіміра Пуціна ордэн Пашаны.

Паводле блізкіх да спецслужбаў крыніцаў выдання, калі Клюшын пачне супрацоўнічаць са следствам, ЗША могуць атрымаць больш поўную інфармацыю аб умяшанні Расеі ў амерыканскія прэзідэнцкія выбары 2016 года. Сцвярджаецца, што ў Клюшына ёсць доступ да дакументаў, якія датычацца ўзлому сервераў Дэмакратычнай партыі ЗША ў 2016 годзе. Гэтыя дакументы сведчаць аб тым, што кібератака была праведзена хакерскай групоўкай ГРУ. Акрамя таго, паводле крыніцаў выдання, у Клюшына ёсць сакрэтныя запісы і аб іншых аперацыях ГРУ за мяжой.

Экстрадыцыя Клюшына ў ЗША можа стаць «сур’ёзным разведвальны ўдарам па Крамлі».

Hавiны
У адказ на санкцыі Пуцін прыгразіў разарваць расейска-амерыканскія стасункі
2021.12.31 09:45

РР belsat.eu

Стужка навінаў