У Салігорску вынеслі прысуд афганцу за кроплі маторнай алівы на дзяржаўным сцягу


Суд Салігорскага раёну прызнаў Уладзіміра Далматовіча вінаватым у знявазе дзяржаўнага сцяга і прыгаварыў яго да 1,5 года «хатняй хіміі», паведамляе Генпракуратура.

Уладзімір Далматовіч.
Фота: spring96.org

53-гадоваму Уладзіміру Далматовічу інкрымінавалі артыкул 370 Крымінальнага кодэксу («Здзек з дзяржаўных сімвалаў»). Вядома, што Уладзімір – ветэран-афганец, уваходзіць у ветэранскую арганізацыю, мае ўрадавыя ўзнагароды.

Згодна з абвінавачваннем, мужчына са шпрыца распыліў на сцяг маторную аліву, усталяваны на калоне каля ўваходу ў будынак спартовай школы

Уладзімір патлумачыў такія дзеянні ў дачыненні да сцяга тым, што здзейсніў гэта з крыўды на працу дзяржустановаў. Незадоўга да гэтага ў доме, у якім ён пражывае, размерзліся батарэі, дом затапіла, а рамонт, які мужчына рабіў у тым ліку сваімі рукамі, быў сапсаваны. Каб вырашыць праблему, ён звяртаўся да мясцовых чыноўнікаў, але вырашыць праблему так і не атрымалася.

У судзе абвінавачаны віну прызнаў і ў поўным аб’ёме пакрыў шкоду.

Пракурор запатрабаваў для абвінавачанага год пазбаўлення волі са знаходжаннем у папраўчай установе адкрытага тыпу. Аднак суддзя Валерый Рабы асудзіў Уладзіміра на паўтара года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Hавiны
Вядучы бізнес-аналітык EPAM стаў фігурантам крымінальнай справы
2022.01.04 16:25

АД, belsat.eu

Стужка навінаў