У Казахстане трываюць пратэсты супраць росту цэнаў на газ


У заходняй Мангістаўскай вобласці Казахстана працягваюцца пратэсты з-за павышэння коштаў на звадкаваны газ. Прэзідэнт краіны даручыў ураду тэрмінова разгледзець сітуацыю, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Несанкцыянаваныя мітынгі распачаліся ў нядзелю. З 1 студзеня ўлады вобласці павысілі цану на звадкаваны газ з 60 тэнге да 120 тэнге (каля 70 беларускіх капеек) за літр.

Пратэсты праходзяць у Жангаўэзене, Курыку, Ашукуры і іншых населеных пунктах. Самы буйны з іх – у Актаў, дзе на плошчы ля будынку адміністрацыі сабралася, па паведамленнях медыя, каля тысячы чалавек. Пратэстоўцы засталіся на плошчы пасля надыходу ночы, разгарнулі намёты і арганізавалі харчаванне.

Аб сутыкненнях пратэстоўцаў з паліцыяй не паведамляецца. Мясцовыя ўлады звярнуліся да дэманстрантаў і заклікалі іх не парушаць заканадаўства.

У панядзелак прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў даручыў ураду «тэрмінова разгледзець сітуацыю ў Жангаўэзене з улікам эканамічнай мэтазгоднасці».

Hавiны
Казахстан вырашыў зусім скасаваць смяротнае пакаранне. Мараторый на яго быў з 2004 года
2021.12.23 18:08

РР belsat.eu

Стужка навінаў