У гэтым годзе Беларусь плануе закупіць чатыры мільёны доз вакцын «Спутник V»


Для барацьбы з каронавірусам сёлета Беларусь плануе закупіць не менш за чатыры мільёны вакцыны «Спутник V». Пра гэта паведаміла член Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Таццяна Рунец.

Ампулы з вакцынай «Спутник V».
Фота: Мінабароны РФ

На закупку вакцыны ў бюджэце прадугледжана 240 мільёнаў рублёў. Усяго ж на фінансаванне аховы здароўя запланавана патраціць 8,4 мільярда рублёў.

Паведамляецца, што вытворчасць вакцыны будзе арганізавана на РУП «Белмедпрэпараты» у рамках рэалізацыі адпаведнага інвестыцыйнага праекту.

Hавiны
У Францыі выяўлены новы штам каронавірусу
2022.01.04 08:38

АД, belsat.eu

Стужка навінаў