Прэзідэнт Літвы хоча скасаваць надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю


Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа лічыць, што надышоў час адмяніць надзвычайнае становішча, уведзенае праз міграцыйны крызіс на мяжы з Беларуссю. Пра гэта паведамляе Delfi.

«Я мяркую, што ў такой сітуацыі, якая склалася цяпер, было б мэтазгодна абмяркоўваць адмену надзвычайнага становішча, бо гэта моцная прылада, якую мы павінны выкарыстоўваць у адмысловых абставінах», – адзначыў літоўскі прэзідэнт у інтэрвʼю радыёстанцыі «Ziniu radijas».

Ён таксама заявіў, што «праблема з мігрантамі цяпер ужо вырашаная», а пры ўскладненні сітуацыі надзвычайнае становішча можна ўвесці зноў.

Наўседа звярнуў увагу на тое, што з прычыны надзвычайнага становішча ў Сейме затрымліваюцца папраўкі да канстытуцыі аб прамых выбарах мэраў, бо паводле заканадаўства падчас надзвычайнага становішча змяняць канстытуцыю нельга.

Надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю было ўведзена ўладамі Літвы 10 лістапада і працягнутае да 14 студзеня.

Hавiны
Колькі ў Беларусі засталося мігрантаў з Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі?
2021.12.20 18:06

РР belsat.eu

Стужка навінаў