Памежная ахова Польшчы падпісала пагадненні на ўсталяванне загароды на мяжы з Беларуссю


Польская памежная ахова падпісала тры дамовы на будаўніцтва агароджы на мяжы з Беларуссю для перадухілення нелегальнай міграцыі.

Намеснік галоўнага каменданта Памежнай аховы Віялета Гаржкоўска паведаміла, што працягласць агароджы складзе 186 км і назвала будаўніцтва агароджы найбуйнейшай інвестыцыяй. На гэты праект з польскага бюджэту будзе выдзелена амаль 1,5 млрд. злотых (звыш $370 млн).

Будоўля будзе падзелена на чатыры ўчасткі, працы на якіх будуць ісці адначасова.

На ўзвядзенне плота спатрэбіцца 50 тон сталі, будзе ўстаноўлена больш за 40 тысяч слупоў. Таксама плануецца, што ў агароджы зробяць 22 вароты для пропуску і праверкі дакументаў людзей, так і для міграцыі жывёлаў. Плануецца ўсталяваць сістэмы відэаназірання і электроннай сігналізацыі.

Будаўніцтва плануюць скончыць да ліпеня 2022 году.

Інтэрв’ю
«Лукашэнка штучна стварыў праблему, ён яе штучна можа і вырашыць». Былыя дыпламаты пра міграцыйны крызіс
2022.01.04 07:40

АД, belsat.eu

Стужка навінаў