Невялікія групы мігрантаў ізноў спрабавалі прарвацца праз польскую мяжу


У польскіх памежнікаў кідалі камяні і сляпілі іх лазерамі.

Як паведамляе Памежная ахова Польшчы, раніцай 4 студзеня ў ваколіцах Чарэмхі і Дубічаў-Царкоўных дзве групы замежнікаў па 5 і 10 чалавек кідалі камянямі ў польскія патрулі, а беларускія сілавікі сляпілі польскіх службоўцаў лазерамі.

Учора, 3 студзеня, незаконна трапіць на тэрыторыю Польшчы спрабавалі 20 мігрантаў. Былі затрыманыя пяць чалавек – грамадзяне Камеруну, Конга, Габону, Ганы і Кот-дʼІвуару.

Са снежня 2021 года інтэнсіўнасць спробаў незаконна мінуць польску мяжу з боку Беларусі значна знізілася. Калі на піку міграцыйнага крызісу ў кастрычніку-лістападзе Польшча фіксавала па 600–700 такіх выпадкаў на дзень, то цяпер усяго некалькі дзясяткаў. А, напрыклад, 27 снежня Польшча ўпершыню з лета не выявіла ніводнай спробы незаконна перайсці мяжу з беларускага боку.

Hавiны
Курдскі актывіст распавёў, як беларускія сілавікі арганізоўвалі мігрантаў на прарыў мяжы
2021.12.22 21:57

РР belsat.eu

Стужка навінаў