Польшча можа падоўжыць магчымасць выдачы гуманітарных віз беларусам на тэрыторыі краіны


Польшча можа падоўжыць тэрмін выдачы гуманітарных віз беларусам на тэрыторыі краіны. Так, замест канца 2022-га гэта можа быць канец сакавіка 2023-га. Гэтая тэма абмяркоўвалася падчас сустрэчы прадстаўнікоў Цэнтру беларускай салідарнасці з чыноўнікамі МЗС і МУС Польшчы. Ініцыятарам сустрэчы быў польскі бок.

Сустрэча прадстаўнікоў Цэнтру беларускай салідарнасці з чыноўнікамі МЗС і МУС Польшчы. Крыніца: cbs_help/Telegram

Таксама абяцаецца паляпшэнне працы візавых цэнтраў. Падчас сустрэчы былі агучаны праблемы, з якімі рэгулярна сутыкаюцца беларусы пры падачы дакументаў на атрыманне гуманітарнай візы на тэрыторыі Польшчы. Вядомыя выпадкі, калі ў грамадзян Беларусі не прымалі дакументы, адмовы ж ім давалі выключна ў вуснай форме.

Польскі бок паабяцаў прымаць і разглядаць заявы на візу ў індывідуальным парадку.

На сустрэчы гаворка ішла і пра візу «Poland. Business Harbour» – разглядаецца магчымасць атрымаць яе на тэрыторыі Польшчы. Плануецца рабіць яе аднаразова для тых, хто ўжо меў падобную візу раней.

Раней візавы цэнтр «VFS.Global», афіцыйны партнёр амбасады Польшчы, увёў новае абмежаванне ў Беларусі. На ягоным сайце паведамляецца, што цяпер у Менску, Гомлі і Магілёве нельга падаць дакументы на нацыянальную візу паводле праграмы «Poland. Business Harbour».

Hавiны
Польскі візавы цэнтр у Беларусі ўвёў новае абмежаванне
2022.11.30 21:47

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў