Восем новых палітвязняў і сітуацыя з рэпрэсіямі ў лістападзе


Беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 8 чалавек.

Яны былі пазбаўлены волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады і суддзяў, знявагу дзяржаўных сімвалаў:

  • Палітвязень Андрэй Юркоў асуджаны па арт. 368 КК за абразу Лукашэнкі да 1,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму;
  • Сяргей Бекман асуджаны за абразлівыя каментары ў дачыненні да службовай асобы да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму;
  • Юрый Прахарэнка асуджаны па трох артыкулах: абраза прадстаўніка ўлады, абраза прэзідэнта і абраза суддзі. Ён накіраваны на прымусовае псіхіятрычнае лекаванне;
  • Андрэй Званароў асуджаны за абразу былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Накіраваны для адбыцця пакарання;
  • Віталь Маркушэўскі асуджаны за паклёп на Лукашэнку да двух гадоў і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу;
  • Мікалай Гаварко асуджаны на 3 месяцы арышту за абразу прадстаўніка ўлады;
  • Яўген Кагоцька асуджаны на 6 месяцаў «хатняй хіміі» за знявагу дзяржаўных сімвалаў;
  • Данііл Касенка ўзяты пад варту за абразу прадстаўніка ўлады.

Цяпер у Беларусі палітвязнямі прызнаны 896 чалавек.

Таксама праваабаронцы апублікавалі справаздачу наконт сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў лістападзе.

За мінулы месяц судамі былі вынесеныя прысуды ў дачыненні да не менш за 143 чалавекі па палітычна матываваных крымінальных справах. Зафіксавана не менш за 275 затрыманняў.

Усяго за лістапад суддзямі за рэалізацыю права на мірны сход і свабоду выказвання меркаванняў, а таксама па адвольных абвінавачаннях за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» накладзена не менш за 12 штрафаў на агульную суму 18 270 рублёў і не менш за 81 адміністрацыйны арышт працягласцю ў 1 143 содні.

Аналітыка
«Галоўны крытэрый работніка – палітычная лаяльнасць». Як звальненні нязгодных спараджаюць кадравы голад
2021.12.03 10:17

АД, belsat.eu

Стужка навінаў