У Беларусі заблакавалі сайт ініцыятывы «Наш дом» за «агрэсіўную крытыку» уладаў


Па рашэнні Генпракурора Андрэя Шведа ад 3 лістапада на тэрыторыі Беларусі заблакаваны сайт міжнароднага цэнтру грамадзянскіх ініцыятыў «Наш дом» за «агрэсіўную крытыку» уладаў.

«На ім з 2020 года агрэсіўна і бяздоказна крытыкаваліся грамадска-палітычная сітуацыя ў Беларусі і яе кіраўніцтва», – гаворыцца ў паведамленні на сайце Генеральнай пракуратуры.

«На сайце арганізацыі сістэматычна размяшчалася недакладная або наўмысна скажоная інфармацыя. Пры гэтым высновы і заключэнні аўтараў большасці публікацый былі выкладзены такім чынам, каб свядома павысіць узровень напружанасці і супрацьстаяння ў грамадстве, стварыць атмасферу непрымання любых дзеянняў праваахоўнікаў, узбудзіць варожасць у адносінах да гэтай сацыяльнай групы», – гаворыцца ў паведамленні.

Адпаведнай пастановай уведзена забарона на тэрмін 6 месяцаў на аднаўленне доступу да інтэрнэт-рэсурсу. У паведамленні Генпракуратуры сказана, што сайт арганізацыі выявілі падчас маніторынгу.

Ініцыятыва «Наш дом» – беларуская грамадзянская кампанія, якая ўзнікла ў 2002 годзе ў Віцебску і аб’яднала вакол сябе праваабаронцаў і актывістаў, арганізоўвае розныя кампаніі.

Пасля пратэстаў 2020 года дапамагае беларусам, якія пацярпелі ад беларускага рэжыму.

Hавiны
МУС прызнала «экстрэмісцкім фармаваннем» фонд «BYSOL», ініцыятывы «Voices from Belarus» і «Digital Solidarity»
2021.12.03 16:23

АД, belsat.eu

Стужка навінаў