На мяжы беларускія вайскоўцы сляпілі святлом польскіх жаўнераў


Падляская паліцыя 3 снежня паведаміла ў сваім Twitter пра чарговую спробу незаконнага мінання беларуска-польскай мяжы.

Інцыдэнт здарыўся ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводства Польшчы.

«Увечары афіцэры і жаўнеры, якія ўмяшаліся ў сувязі са спробаю перасячы мяжу паміж Апакаю ды Волькаю-Церахоўскаю, былі аслепленыя беларускімі афіцэрамі страбаскопавым святлом і лазерамі», – гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, што 2 снежня спецназ памежных войскаў Беларусі АСАМ трапіў пад санкцыі Еўразвязу за спрыянне міграцыйнаму крызісу на мяжы з краінамі ЕЗ.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў