МУС прызнала «экстрэмісцкім фармаваннем» фонд «BYSOL», ініцыятывы «Voices from Belarus» і «Digital Solidarity»


Рашэннем Міністэрства ўнутраных спраў «экстрэмісцкім фарміраваннем» прызнаны фонд салідарнасці «BYSOL», у тым ліку структурныя падраздзяленні «Voices from Belarus» і «Digital Solidarity».

У паведамленні ўказана, што «дзеянні стваральнікаў, кіраўнікоў названага экстрэмісцкага фарміравання, а таксама яго ўдзельнікаў утвараюць склад злачынства, прадугледжанага арт.361-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі («Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання»).

Інтэрв’ю
«Крыптавалюты будуць папулярныя ў Беларусі, як і VPN». Размова з Андрэем Стрыжаком
2021.08.14 14:28

Фонд салідарнасці «BYSOL» утварыўся пасля хвалі беззаконня і гвалту ў жніўні 2020 года. Фонд аказвае дапамогу людзям, якія страцілі працу з палітычных прычынаў, і тым, хто быў вымушаны пакінуць краіну. «BYSOL» падтрымлівае ініцыятывы, якія дапамагаюць рэпрэсаваным і пацярпелым беларусам.

Ініцыятыва «Voice from Belarus» сілай валанцёраў стварае, перакладае і распаўсюджвае апошнія навіны пра бягучую сітуацыю ў Беларусі. Для большага інфармавання пераклады паведамленняў беларускіх СМІ ажыццяўляюцца на шэсць моў: англійскую, нямецкую, французскую, польскую, іспанскую і партугальскую.

Дадатак «Digital Solidarity» – агульная платформа, на якой сабраны правераныя фонды і зборы ініцыятыў, якія «умацоўваюць партызанскі рух, дапамагаюць пацярпелым, узмацняюць унутраны ціск і набліжаюць перамены». Праз яго можна дапамагаць не толькі буйным вядомым фондам, але і падтрымліваць невялікія ініцыятывы, сем’і і пэўных людзей.

Артыкулы
Фонд беларускай Салідарнасці. Што за год зрабіў BYSOL
2021.08.15 11:23

АД belsat.eu

Стужка навінаў