«ByPol»: За пяць гадоў Лукашэнку «падарылі» 31 машыну на $ 6 млн


Арганізацыя беларускіх сілавікоў «ByPol» выпусціла новае расследаванне пра таго, хто даваў хабар Аляксандру Лукашэнку.

Сваё расследаванне «ByPol» зрабіў на падставе звестак ДАІ, атрыманых кіберпартызанамі.

Картэж Аляксандра Лукашэнкі. 4 жніўня. Фота belsat.eu

«Галоўны змагар з карупцыяй – адначасова галоўны калекцыянер у краіне аўта- і мотатэхнікі», – гаворыцца ў сюжэце.

Паводле расследавання, толькі за апошнія пяць гадоў Лукашэнку розныя фізічныя ды юрыдычныя асобы падарылі 31 транспартны сродак на $ 6,18 млн.

«Гэтыя лічбы неканчатковыя і могуць адрознівацца ад рэальных коштаў на момант іх набыцця. У большы, вядома, бок», – заявілі ў «ByPol».

Найбольш транспартавых сродкаў Лукашэнку на $ 2,58 млн перадаў беларускі алігарх Аляксей Алексін. На другім месцы – Айжан Кененбаева, жонка сына экс-прэзідэнта Кыргызстану Максіма Бакіева. Падарункі ад яе каштавалі $ 1,6 млн. Знакамітую «Tesla» за $ 110 тыс. ды іншыя машыны на агульную суму $ 570 тыс. Лукашэнку перадаваў алігарх Мікалай Варабей.

Таксама хабар машынамі Лукашэнка атрымліваў ад Юрыя Чыжа, Сяргея Цяцерына, Аляксандра Круглені, Святланы Канашэнкі, Анатоля Бялова, Дзмітрыя Баскава і Васіля Савіна.

Яны перадавалі як новыя мадэлі, гэтак і рарытэтныя аўты.

Аб’ектыў
Каманда Беларускага Расследвальніцкага Цэнтру знайшла 9 аўтаў у Лукашэнкі ад Алексіна
2021.11.29 23:27

МГ belsat.eu

Стужка навінаў