Запарожская АЭС цяпер без электрычнасці


У «Енергоатоме» заяўляюць, што ў выніку расейскіх абстрэлаў увечары 2 лістапада былі пашкоджаныя дзве апошнія высакавольтныя лініі сувязі Запарожскай АЭС з украінскай энергасістэмай.

«А 23:04 станцыя цалкам перайшла ў рэжым без электрычнасці. Былі ўключаныя ўсе 20 дызель-генератараў», – паведаміў «Енергоатом» раніцай 3 лістапада.

Адзначаецца, што цяпер схема забеспячэння ўласных патрэбаў ЗАЭС аптымізаваная, працуюць 9 дызель-генератараў. Энергаблокі 5 і 6 пераводзяцца ў халодны стан.

Паліва, неабходнага для працы дызель-генератараў без электрычнасці, у ЗАЭС засталося на 15 содняў. «Пачаўся зваротны адлік часу», – дадалі ў «Енергоатоме».

Нагадаем, Запарожская АЭС застаецца на акупаванай Расеяй тэрыторыі. У «Енергоатоме» акцэнтуюць увагу, што праз акупацыю станцыі і ўмяшанне прадстаўнікоў «Росатома» ў яе працу магчымасці ўкраінскага боку для падтрымання на ЗАЭС рэжыму бяспекі значна абмежаваныя.

Hавiны
На Запарожскай АЭС «аварыя на рэактары вельмі блізкая» – прэзідэнт «Энергаатаму»
2022.10.16 20:16

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў