Яшчэ 20 асобаў прызналі палітычнымі вязнямі


Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці выступілі з супольнаю заявай, у якой прызналі палітычнымі вязнямі яшчэ 20 асобаў, піша «Вясна».

Праваабаронцы прызналі палітзняволенымі Дзяніса Варозава, Вячаслава Панцюшэнку, Вольгу Церах, Уладзіміра Лавора, Кацярыну Зарэцкую, Антона Якавука, Вольгу Шэўчык, Паўла Клапатка, Аляксандра Ваўчка, Валянціна Шуміка, Максіма Куроўскага, Аляксандра Смолку, Паўла Целешава, Аляксандра Жалязоўскага, Кацярыну Батуру, Эдуарда Ісаева, Аляксандра Бакуновіча, Аляксандра Гладкіх, Веру Мусіенку, Аляксандра Анташкевіча.

Праваабарончая супольнасць Беларусі патрабуе ад уладаў краіны неадкладна вызваліць палітычных вязняў, спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзянаў краіны.

Цяпер у Беларусі 1375 палітычных вязняў.

Hавiны
Хворай на сухоты жанчыне далі год калоніі за тое, што назвала Лукашэнку «казлом»
2022.11.03 14:39

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў