Мікалай Карпянкоў паабяцаў стварыць «баявыя каманды» з ветэранаў спецназу


Намеснік міністра МУС Мікалай Карпянкоў заявіў, што плануецца падрыхтаваць «баявыя каманды» з ветэранаў падраздзяленняў спецназа, якія будуць ваяваць з «наймітамі» ў выпадку ўварвання ў Беларусь.

Баявыя атрады плануецца сабраць з чальцоў Беларускай асацыяцыі ветэранаў падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння «Гонар».

«Нашая асацыяцыя «Гонар» – гэта адказ усім вось гэтым ПВК, наймітам, якія, як мы ведаем, ваююць на тым баку (насамрэч прыватныя вайсковыя кампаніі як раз ваююць на баку Расеі, а не Украіны – заўв. belsat.eu). І недзе гучаць пагрозы аб тым, што яны могуць нам нанесці які-небудзь удар, уварвацца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, або ў паўднёвым прыграніччы, або ў заходнім прыграніччы. Ветэраны ўнутраных войскаў, ветэраны падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння гатовыя да выканання баявых задачаў», – цытуе намесніка міністра тэлеканал СТВ.

Карпянкоў адзначыў, што плануецца правесці зборы з ветэранамі і падрыхтаваць «баявыя каманды», якія ў выпадку ўварвання ў Беларусь наймітаў «нанясуць ім зруйнавальны ўдар і знішчаць іх у першых прыгранічных бітвах».

Hавiны
Што адбываецца ў Беларусі ў кантэксце пагрозы ўступлення ў вайну
2022.10.26 19:07

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў