Былы журналіст з Баранавічаў атрымаў тры гады калоніі ў «справе Зельцара»


Эдгара Шырко затрымалі па крымінальнай справе, распачатай  за каментары ў сацсетцы «ВКонтакте» наконт гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцара. Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».

28 кастрычніка суддзя Берасцейскага абласнога суда Сяргей Беразюк прысудзіў Эдгару Шырко пакаранне тэрмінам 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 3200 рублёў. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») і ч. 1 арт. 130 («Распальванне іншай сацыяльнай варожасці») Крымінальнага кодэкса.

Таксама ў Эдгара канфіскавалі ноўтбук у даход дзяржавы.

Праваабаронцы адзначаюць, што Эдгар Шырко ў мінулым працаваў журналістам у выданні Intex-Press, бібліятэкарам, выкладаў гісторыю і грамадазнаўства ў школе.

Hавiны
Бібліятэкарка з Крупак атрымала два гады калоніі ў «справе Зельцара»
2022.07.24 11:29

Нагадаем, што за каментары пасля гібелі супрацоўніка КДБ у Беларусі затрымалі больш за 200 чалавек. Судовыя працэсы пачаліся яшчэ ў студзені 2022 года. З тых часоў суды адбываюцца рэгулярна, і часцей за ўсё каментатарам прызначаюць менавіта пазбаўленне волі.

Hавiны
У Берасці журналістку БелТА пакаралі 3 гадамі зняволення
2022.09.08 13:30

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў