Вынесены прысуд «вясноўцам» Леаніду Судаленку і Таццяне Ласіцы: тры і два з паловай гады калоніі


У судзе Цэнтральнага раёну г. Гомля 3 лістапада агучылі прысуд па крымінальнай справе супраць праваабаронцы «Вясны» Леаніда Судаленкі і валанцёркі арганізацыі Таццяны Ласіцы, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Праваабаронца Леанід Судаленка і валанцёрка «Вясны»Таццяна Ласіца ў судзе.
Фота: gomelspring.org

Суддзя Сяргей Салоўскі прызнаў Леаніда і Таццяну вінаватымі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК РБ), і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК) і асудзіў Леаніда Судаленку на тры гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а Таццяну Ласіцу – на два з паловай гады пазбаўлення волі, таксама ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Hавiны
Пракуроры запатрабавалі для праваабаронцы і валанцёрак 3 і 2,5 года калоніі
2021.10.14 09:37

Разам з Леанідам Судаленкам і Таццянай Ласіцай судзілі валанцёрку «Вясны» Марыю Тарасенка. Марыя не была пад вартай, а знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе. Тым не менш, жанчыне ўдалося пакінуць краіну. Ёй таксама пагражала 2,5 гады зняволення.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў