Урад Беларусі працягнуў забарону на ўвоз у краіну тавараў Škoda, Nivea и Liqui Moly


Пастановай №622 ад 2 лістапада Савет Міністраў працягнуў дзеянне пастановы ад 23 красавіка, якая забараніла ўвоз у Беларусь тавараў кампаніяў LIQUI MOLY, ŠKODA AUTO, BEIERSDORF (апошняя выпускае тавары пад маркай Nivea).

Новая пастанова ўступае ў сілу 4 лістапада. Сам дакумент пакуль што не апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, а толькі зарэгістраваны.

Zerkalo.io паведамляе са спасылкай на ўласныя крыніцы, што забарону працягнуць і па астатніх таварах, па якіх уводзілі абмежаванні. Забароны будуць працягнутыя на паўгады.

Hавiны
Урад Беларусі ўвёў санкцыі супраць кампаніяў Liqui Moly, Škoda Auto і Beiersdorf
2021.04.23 19:22

Увесну ўрад Беларусі забараніў увоз тавараў шэрагу кампаніяў «з улікам недружалюбных дзеянняў у дачыненні да беларускага народу». Дакумент быў прыняты на падставе Указу Лукашэнкі ад 30 сакавіка 2021 г. № 128 «Аб выкарыстанні спецыяльных мераў», якім прадугледжваецца ўвядзенне забароны на ўвоз на тэрыторыю Беларусі і рэалізацыю на яе тэрыторыі асобных груп тавараў з краінаў, якія ўводзілі санкцыі і абмежаванні супраць рэжыму Лукашэнкі.

Hавiны
Улады Беларусі забаранілі тавары «Nivea»
2021.04.13 16:49

У пералік забароненых унесены тавары кампаніяў Liqui Moly, Škoda Auto і Beiersdorf (гандлёвая марка Nivea ды іншыя).

У студзені бягучага годукампаніі Škoda, Nivea і Liqui Molly заявілі, што адмовяцца выступаць спонсарам хакейнага Чэмпіянату свету ў Беларусі праз гвалт і палітычныя рэпрэсіі ў краіне. Пазіцыя сусветна вядомых кампаніяў моцна паўплывала на Міжнародную федэрацыю хакея, якая ў выніку прыняла рашэнне пазбавіць Менск права на правядзенне ЧС-2021.

ГГ belsat.eu

Стужка навінаў