У ЗША ад каронавірусу пачнуць вакцынаваць дзяцей з 5 гадоў

Цэнтры па кантролі і прафілактыцы захворванняў (CDC) ЗША афіцыйна адобрылі прымяненне вакцыны ад каронавірусу вытворчасці Pfizer-BioNTech для дзяцей ва ўзросце ад 5 да 11 гадоў, піша «Deutsche Welle» са спасылкай на федэральную агенцыю Міністэрства аховы здароўя Злучаных Штатаў.

У ЗША ад каронавірусу пачнуць вакцынаваць дзяцей з 5 гадоў. Фота: AFP

Мяркуецца, што вакцынацыя дзяцей знізіць перадачу COVID-19 у ЗША на 8 адсоткаў у перыяд з лістапада па сакавік 2022 году.

Вакцына будзе ўводзіцца ў дзвюх дозах па 10 мкг, што складае траціну ад колькасці, якую атрымліваюць людзі, старэйшыя за 12 гадоў. Дозы будуць размеркаваныя з інтэрвалам у тры тыдні. Пастаўляцца яны будуць у розных упакоўках і ўводзіцца з дапамогай адмысловых дзіцячых іголак.

У ЗША каронавірусам былі заражаныя 1,9 мільёнаў дзяцей ва ўзросце ад 5 да 11 гадоў. Рашэнне праводзіць вакцынацыю дзяцей абумоўлена тым, што вакцына прадэманстравала 90,7% эфектыўнасці прафілактыкі захворванняў сярод дзяцей назвай узроставай групы.

ГГ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны