У Расеі заключылі пад варту ў СІЗА беларуску Яну Пінчук. У Беларусі яе абвінавачваюць па двум крымінальным артыкулам


У Санкт-Пецярбургу 3 лістапада адбыўся суд аб абранні меры стрымання да экстрадыцыі ў Беларусь 24-гадовай Яны Пінчук. Да суда двое содняў дзяўчына ўтрымлівалася ў ІЧУ, паведамляюць праваабаронцы.

Як распавяла адвакат Яны, пад вартай яна будзе знаходзіцца мінімум да 10 снежня ў СІЗА-5 у Санкт-Пецярбургу. Затым пракуратура будзе вырашаць яе лёс і пытанне аб экстрадыцыі ў Беларусь.

СІЗА-5 у Санкт-Пецярбургу.
Фота: wikimapia.org

Крымінальную справу супраць Яны Пінчук распачалі ў траўні гэтага года праз тое, што яна вяла тэлеграм-канал «Витебск 97%».

Па папярэдняй інфармацыі, у дачыненні да беларускі распачатая справа па артыкулах аб распальванні варожасці і стварэнні экстрэмісцкага фарміравання.

Дзяўчыну абвясцілі ў вышук на радзіме. Цэлы год яна не ездзіла ў Беларусь, але на 4 лістапада ў яе быў набыты квіток у Віцебск, каб разабрацца з крымінальнай справай. Затрымалі Яну 1 лістапада дома ў яе маладога чалавека, які з’яўляецца грамадзянінам Расеі.

Артыкулы
Трэнер Канстанцін Якаўлеў пра пераезд ва Украіну і планы стварыць новы гандбольны клуб
2021.11.03 16:57

АД, belsat.eu

Стужка навінаў