У Нямеччыне за два дні затрымалі 224 мігранта, звязаных з Беларуссю


За 1 і 2 лістапада нямецкая паліцыя зафіксавала 224 выпадкі незаконнага пранікнення мігрантаў на тэрыторыю Нямеччыны праз Беларусь.

Мігранты каля ГЦ «Galleria Minsk». Менск, Беларусь. 25 кастрычніка 2021 года.
Фота: ПБ / Белсат

Затрыманні цяпер адбываюцца не толькі ва ўсходніх раёнах Нямеччыны, але і на яе захадзе. Нямецка-польская мяжа працягвае заставацца ў цэнтры ўвагі, паведамляе федэральная паліцыя Нямеччыны.

Усяго з пачатку года затрымана 8059 уцекачоў, якія прабраліся ў Нямеччыну праз Беларусь і Польшчу.

Так, у перыяд са студзеня па ліпень 2021 года нямецкая паліцыя выявіла ўсяго 26 мігрантаў, якія праніклі праз нямецка-польскую мяжу і маюць дачыненне да Беларусі. Толькі за жнівень зафіксаваны 474 такіх незаконных ўезда. У верасні адбылося яшчэ адно павелічэнне да 1903, а ў кастрычніку было выяўлена да 5285 несанкцыянаваных пранікненняў, звязаных з Беларуссю.

Спыніць сітуацыю з мігрантамі ў Нямеччыне збіраюцца праз перамовы і ціск на краіны, з якіх паходзяць мігранты. З Іракам ужо дамовіліся аб спыненні наўпроставых рэйсаў у Менск, але пры тым сталі часцейшыя рэйсы з іншых краін.

Hавiны
Нямеччына разабралася, як ідзе нелегальная міграцыя праз Беларусь, і прыдумала, як яе спыніць
2021.10.26 12:28

АД, belsat.eu

Стужка навінаў