САЗ: больш за 5 мільёнаў чалавек па ўсім свеце памерлі ад COVID-19


Сусветная арганізацыя аховы здароўя паведаміла, што па стане на вечар 2 лістапада ў свеце былі зарэгістраваныя 5 004 855 смерцяў ад каронавіруснай інфекцыі. Пацверджаных выпадкаў заражэнняў пры гэтым 246 951 274.

Таксама САЗ паведамляе, што па стане на 31 кастрычніка былі ўведзеныя амаль 7 мільярдаў дозаў вакцынаў. У лідарах па колькасці ўведзеных вакцынаў – Кітай (2,25 мільярды вакцынацыяў), Індыя (1 мільярд дозаў), Бразілія (272,7 мільёнаў дозаў).

Hавiны
Праўда і міфы пра COVID-19. У 404 словах і шасці вялікіх разборах
2021.11.03 08:31

САЗ уключае ў свае справаздачы толькі тыя дадзеныя, якія даюць краіны.

У Беларусі, паводле афіцыйнай статыстыкі, па стане на 2 лістапада, за ўвесь час пандэміі заразіліся 604 037 чалавекі, памерлі – 4 662 пацыенты. Першую дозу вакцыны атрымалі больш за 2 911 000 беларусаў, з іх поўны курс вакцынацыі прайшлі 2 243 000 чалавек.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў