Пяць гадоў калоніі – пракурор запрасіў пакаранне для Мікалая Дзядка. Прысуд – 10 лістапада


У Менскім гарадскім судзе аднавіўся суд па крымінальнай справы супраць 32-гадовага палітзняволенага блогера і актывіста анархічнага руху Мікалая Дзядка, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Пракурор Антон Цюменцаў у судовых спрэчках заявіў, што віна Мікалая Дзядка цалкам даказаная і просіць суд прызначыць палітвязню пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на пяць гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Артыкулы
Суд над Мікалаем Дзядком не пачаўся з-за паведамлення аб мінаванні будынку суда
2021.11.03 10:30

Суд над 32-гадовым блогерам і актывістам анархічнага руху Мікалаем Дзядком распачаўся 29 чэрвеня. 6 ліпеня па справе прызначылі псіха-лінгвістычную экспертызу, якая і праводзілася цягам амаль чатырох месяцаў.

Мікалая Дзядка затрымалі 11 лістапада 2020 году, моцна збілі і выставілі абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 342 («Арганізацыя ці ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»), арт. 361 («Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»), арт. 295-3 («Незаконныя дзеянні з гаручымі рэчывамі»).

Прысуд Дзядку агучаць у Менскім гарадскім судзе 10 лістапада а 10-й гадзіне раніцы.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў