Пад Іркуцкам разбіўся грузавы самалёт авіякампаніі «Гродно». На борце былі беларусы


Грузавы самалёт «Ан-12», які належыць беларускай авіякампаніі «Гродно», пацярпеў крушэнне ў раёне сяла Піваварыха ў Іркуцкай вобласці за 4 кіламетры ад аэрапорту, паведамляе «РИА Новости».

На борце было сем чалавек, усе яны загінулі. Трое з іх – грамадзяне Беларусі. Гэта штурман Андрэй Сяргееў, інжынер Дзмітрый Гармоненка і авіяцыйны інжынер Максім Карпук.

У складзе экіпажа самалёта таксама былі грамадзяне Расеі і Украіны.

Здымак з месца крушэння.
Фота: rian_ru / Telegram

Першапачаткова з’явілася паведамленне, што самалёт знік з радараў, але неўзабаве стала вядома, што ён упаў пры заходзе на пасадку. Прычынай крушэння магла стаць памылка пілатавання і тэхнічная няспраўнасць.

Па факце крушэння ўзбуджана справа аб парушэнні правіл бяспекі палётаў.

Грузавы самалёт «Ан-12».
Фота: Коммерсантъ
Hавiны
Беларусь могуць адключыць ад глабальнай сістэмы авіядадзеных
2021.11.03 13:01

АД, belsat.eu

Стужка навінаў