На месцы сталінскіх расстрэлаў пад Віцебскам напярэдадні Дзядоў паламалі крыжы


Ва ўрочышчы Хайсы ў 14 кіламетрах ад Віцебску, месцы расстрэлаў часоў сталінскага тэрору, якое таксама вядомае як «віцебскія Курапаты», павалілі 9 крыжоў.

На месцы сталінскіх растрэлаў у Хайсах пад Віцебскам напярэдадні Дзядоў паламалі крыжы.
Фота: ініцыятыва «Хайсы»/Facebook

Сябры грамадскай ініцыятывы «Хайсы» напярэдадні Дзядоў прыехалі ва ўрочышча, каб добраўпарадкаваць магілы расстраляных падчас сталінскага тэрору беларускіх грамадзянаў.

«Тое, што мы ўбачылі, нас вельмі непрыемна ўразіла, – пішуць актывісты на старонцы ініцыятывы ў Фэйсбуку. – З 32 раней усталяваных на магілах крыжоў 9 з іх былі паламаныя, некаторыя прыслоненыя да дрэва, большасць жа валяліся на зямлі».

На месцы сталінскіх растрэлаў у Хайсах пад Віцебскам напярэдадні Дзядоў паламалі крыжы.
Фота: ініцыятыва «Хайсы»/Facebook
На месцы сталінскіх растрэлаў у Хайсах пад Віцебскам напярэдадні Дзядоў паламалі крыжы.
Фота: ініцыятыва «Хайсы»/Facebook

Актывісты зазначаюць, што гэта ўжо не першы выпадак вандалізму за бягучы год – улетку два крыжы былі таксама паламаныя, быў зрэзаны зваркай адзін указальнік масавых расстрэлаў, у другога ўказальніка была знішчана шыльда.

«Каму перашкаджаюць крыжы і хто іх знішчыў у гэтым годзе застаецца толькі здагадвацца. <…>. Людзі кажуць што гэта злачынства рабілася па загаду ўладаў», – пішуць актывісты суполкі.

На месцы сталінскіх растрэлаў у Хайсах пад Віцебскам напярэдадні Дзядоў паламалі крыжы.
Фота: ініцыятыва «Хайсы»/Facebook
На месцы сталінскіх растрэлаў у Хайсах пад Віцебскам напярэдадні Дзядоў паламалі крыжы.
Фота: ініцыятыва «Хайсы»/Facebook

Упершыню чалавечыя парэшткі знайшлі ў лесе пад Хайсамі ў 2014 годзе. Косткі былі эксгумаваныя і праз год пахаваныя ў братняй магіле каля станцыі Лужасна.

Прапанову пахаваць парэшткі там, дзе іх знайшлі, і абвясціць лес каля Хайсаў мемарыяльнай тэрыторыяй улады не падтрымалі. Актывісты і сваякі рэпрэсаваных уласнымі сіламі стварылі там мемарыял – паставілі крыжы, указальнікі, інфармацыйныя шыльды.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў