Лукашэнка падпісаў Указ аб будаўніцтве заводу па вытворчасці вакцын ад каронавіруса


Сёння, 3 лістапада, Лукашэнка падпісаў Указ аб рэалізацыі інвестпраекту па будаўніцтве ў вёсцы Доўжа Віцебскай вобласці заводу па вытворчасці вакцын. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Вытворчасць расейскіх вакцын.
Фота: ТАСС

Па словах начальніка аддзелу навукі Мінздароўя Маргарыты Досінай, гэта доўгі вытворчы працэс, які складаецца з некалькіх этапаў. Першы – мадэрнізацыя восьмага паверха існуючай вытворчасці на «БелВітуніфарм», пасля гэтага будзе пабудаваны будынак для вытворчасці вялікіх аб’ёмаў вакцыны.

Досіна паведаміла, што ўжо атрыманы прататып, адпрацаваны штамы, якія лягуць у аснову айчыннай вакцыны, правяраецца эфектыўнасць узораў.

«Сёння на рынку шмат вакцын, але мы зробім наш аналаг, які павінен быць роўны па эфектыўнасці лепшым узорам іншых краін. А па кошце, натуральна, танней. Гэта дасць магчымасць вакцынаваць больш пацыентаў. Нашая вакцына будзе прызначаная для беларусаў, але ніхто не забараняе выходзіць на экспарт. Мы будзем праводзіць той аб’ём выпрабаванняў, які дазволіць выйсці на экспарт», – распавяла прадстаўніца Мінздароўя.

Плануецца, што беларускую даследна-прамысловую партыю вакцыны пачнуць вырабляць у 2022 годзе.

Гэты працэс будзе складацца з двух стадый: вытворчасць актыўнага кампанента будзе ажыццяўляцца на «БелВітуніфарм», а вытворчасць гатовай вакцыны – на магутнасцях «Белмедпрэпаратаў». Другі этап – праектаванне і будаўніцтва вытворчага комплексу, які будзе вырабляць вакцыну па поўным цыкле. Гэта плануецца да 2023-2024 года.

Hавiны
САЗ ухваліў яшчэ адну вакцыну ад каронавіруса
2021.11.03 18:39

АД, belsat.eu

Стужка навінаў