Беларускі жаночы фонд запускае сумесны праект «Голас жанчын» з мастачкай з Шатландыі


Беларускі жаночы фонд, які падтрымлівае палітзняволеных жанчын у Беларусі, разам з мастачкай з Шатландыі Карыс Іў Найт запускае сумесны праект «Голас жанчын/ Мой крок да свабоды».

Карціна Карыс Іў Найт.
Фота: belaruswomen.org

Мэта праекту – даць магчымасць беларускім жанчынам расказаць пра сябе на мове вобразаў і фарбаў, тым самым зрабіць іх гісторыі зразумелымі і блізкімі жанчынам ва ўсім свеце.

«Мы верым, што гісторыя кожнай жанчыны ўнікальная і вартая быць пачутай мільёнамі. Часцяком культурныя, моўныя, палітычныя адрозненні становяцца тымі перашкодамі, якія аддаляюць жанчын адна ад адной», – кажуць арганізатары.

Мастачка Карыс Іў Найт вырашыла дапамагчы жанчынам з гэтым.

Перад тым, як прыступіць да працы над карцінай, Карыс сустракаецца з гераіняй, каб разам з ёй абмеркаваць радасныя імгненні яе жыцця. Нават калі гераіня знаходзіцца ў дэпрэсіі і бывае вельмі складана ўспомніць пра іншую частку свайго жыцця, прагаворванне траўмы можа дапамагчы.

«Каб не застацца ў траўме назаўжды, важна сабраць па макулінкам усё светлае, што было ў тваім жыцці і дзеля чаго варта жыць. Карыс малюе партрэты жанчын, якія ідуць па гэтай дарозе да святла і радасці, усё далей аддаляючыся ад болю і траўмы», – расказваюць аўтары праекту.

Між тым першая карціна ўжо гатовая, яе Карыс малявала ў адной з лонданскіх кавярняў.

Карціна Карыс Іў Найт.
Фота: belaruswomen.org
Гісторыі
Пазоў ад «Microsoft» і крадзяжы на 1 мільярд долараў: гісторыі затрымання беларускіх хакераў
2021.11.03 16:44

АД, belsat.eu

Стужка навінаў