У Варшаве адбылася сустрэча Пераходнага кабінету са Святланай Ціханоўскай


Чальцы Пераходнага кабінету сёння, 3 кастрычніка, упершыню ў поўным складзе сустрэліся з лідаркай дэмакратычных сілаў Святланай Ціханоўскай. Сустрэча адбылася ў Варшаве. 

У Варшаве Святлана Ціханоўская сустракаецца з чальцамі Пераходнага кабінету ў поўным складзе.
Фота: Белсат / belsat.

Як перадае карэспандэнт «Белсату», галоўнае пытанне парадку дня сустрэчы – як эфектыўна дзейнічаць усім разам. Як адзначыў перад сустрэчай дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, задача Кабінету – зрабіць так, каб змены ў Беларусі адбыліся ў адпаведнасці з воляй народу і каб народ сыграў галоўную ролю.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў