У Літве затрымалі Мантаса Данелюса. Ён перадаваў звесткі беларускім прапагандыстам


Літоўскі юрыст Мантас Данелюс, які ўкараняўся ў беларускія арганізацыі ў Літве і перадаваў звесткі ў КДБ, затрыманы Літоўскім Дэпартаментам дзяржбяспекі. Пра гэта паведамляюць крыніцы «Белсату».

*Раней у гэтай навіне мы пісалі аб тым, што Мантас Данелюс быў затрыманы пры спробе ўцячы ў Беларусь, аднак гэтая інфармацыя несапраўдная і не сыходзіць ад нашых крыніц. Выбачаемся за памылку!

Мантас Данелюс. 
Фота: Mantas Adomas Danielius/Facebook

Вядома, што ён у якасці бізнес-кансультанта знаёміўся з беларусамі, ладзіў лекцыі па тым, як адкрыць сваю справу, і прапаноўваў юрыдычную дапамогу. Нейкі час ён дапамагаў арганізацыі «Наш дом» Вольгі Карач, таксама кансультаваў арганізацыю «Дапамога» Наталлі Калегавай. Адзін з тых, каму «дапамагаў» Данелюс, былы баец батальёна Каліноўскага Віктар Савіч, якога літоўскі юрыст угаварыў запісаць інтэрв’ю «для амбасады ЗША» – відэа затым выйшла на БТ.

Вядома, што некалькі чалавек, якія размаўлялі з Данелюсам, пасля падалі на яго заявы ў літоўскую паліцыю.

Мантанас прызнаваўся, што перадаваў інфармацыю лукашэнкаўскай прапагандыстцы Ксеніі Лебедзевай, якая ў сваю чаргу з’яўляецца супрацоўніцай Камітэту дзяржаўнай бяспекі Беларусі. Пасля таго, як Данелюс здабываў давер беларусаў, ён рабіў відэа і скрыншоты перапісак, сістэматычна перасылаў іх Лебедзевай, а таксама выступаў на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1» у якасці літоўскага юрыста.

Скрыншот: Mantas Adomas Danielius/Facebook
Hавiны
«Наша ніва»: літоўскі юрыст Данелюс укараняецца ў беларускія арганізацыі, перадае звесткі ў КДБ
2022.08.18 18:32

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў