Следчы камітэт распачаў крымінальную справу супраць рэжысёркі фільму «Каліноўскі»


Следчы камітэт распачаў крымінальную справу супраць рэжысёркі Вольгі Швед. Сілавікі палічылі, што стваральніца фільму «Каліноўскі» распальвае нацыянальную варажнечу.

Вольга Швед, сцэнарыстка і рэжысёрка фільму «Каліноўскі» распавядае, што літаральна пасля выхаду на «Белсаце» стужкі, Следчы камітэт распачаў супраць яе крымінальную справу паводле арт. 130 КК («Распальванне нацыянальнай варожасці»).

«Каліноўскі казаў: «Тады толькі зажывеш шчасліва, народзе, калі маскаля над табой не будзе». Тут і абраза і крамля і ўсходніх суседзяў. Асабліва калі ідзе вайна ва Украіне і рэвалюцыя ў 2020 годзе была здушаная пры ўдзеле Пуціна і па сцэнару паўстання 1863 года. Фільм атрымаўся надзвычай актуальны, таму СК ніяк міма не мог прайсці», – каментуе справу ў размове з «Белсатам» Вольга Швед.

Рэжысёрка таксама дадае, што не атрымала позву, паколькі мае сталы побыт за мяжой і адпаведны пашпарт серыі РР, таму позву няма куды дасылаць.

Таксама стала вядома, што галоўны герой фільму гісторык Васіль Герасімчык пакінуў Беларусь у сувязі з пераследам з боку сілавікоў.

Ваяры
Беларускі вайсковец далучыўся да ўкраінскага войска. «Мы будзем вызваляць Беларусь!»
2022.10.02 13:05

Алена Аляксандрава belsat.eu

 

Стужка навінаў