Пасол Еўразвязу: ЕЗ скараціў спажыванне расейскага газу з 40 % да 9 %


Пасля расейскага ўварвання ва Украіну Еўразвяз рэзка скараціў спажыванне расейскага газу, бо зразумеў, што РФ не ёсць надзейным дастаўцам. Пра гэта ў інтэрвʼю «РБК-Україна» 3 кастрычніка заявіў кіраўнік прадстаўніцтва ЕЗ ва Украіне Маці Маасікас.

Пасол Еўразвязу ва Украіне Маці Маасікас.
Фота: Віталь Носач / РБК-Украіна / rbc.ua

«Калі пачалося ўварванне, 40 % прыроднага газу ў ЕЗ паступала з Расеі. Цяпер ён складае 9 %, фармальнай санкцыі на гэта няма. ЕЗ зразумеў і ў выніку пагадзіўся, што РФ не ёсць надзейным дастаўцам», – сказаў дыпламат.

Цяпер ЕЗ і яго краіны-чальцы прыкладаюць узгодненыя намаганні, каб цалкам пазбавіцца ад расейскага імпарту.

Аб’ектыў
Новы газаправод «Baltic Pipe» запусцілі ў працу
2022.09.27 22:31

Як паведамлялася, 27 верасня стала вядома пра тры выцекі на газаправодах «Паўночная плынь» і «Паўночная плынь – 2»: дзве на першым і адну на другім. Інцыдэнт адбыўся ля берагоў Даніі ды супаў з прэзентацыяй еўрапейскага праекту «Baltic Pipe», які дазваляе пастаўляць да 10 мільярдаў кубаметраў газу за год з Нарвегіі ў Польшчу праз тэрыторыю Даніі.

Hавiны
Выхад газу на «Паўночнай плыні – 2» спыніўся
2022.10.01 20:45

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў