Лукашэнка прызначыў новага міністра прамысловасці і «абнавіў мясцовую вертыкаль»


3 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка прызначыў 26 чыноўнікаў на пасады рознага ўзроўню, у тым ліку міністра прамысловасці і памочніка-інспектара па Гомельскай вобласці. Пра «кадравы дзень» паведамляе праўладны тэлеграм-канал «Пул Первого»

Новы міністр прамысловасці Аляксандр Рагожнік з 2018 года кіраваў ММЗ.
Фота: ММЗ / minprom.gov.by

Новым міністрам прамысловасці стаўся Аляксандр Рагожнік, былі кіраўнік Менскага маторнага заводу. У Гомель памочнікам прэзідэнта – інспектарам кадраў прызначылі Сяргея Барташа, які да сёння кіраваў Бярозаўскім раёнам.

Аляксандр Рагожнік нарадзіўся 11 чэрвеня 1976 года ў Гомлі, у 1998-м скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Скарыны (вывучаў бухгалтарскі ўлік, кантроль і аналіз гаспадарчай дзейнасці), а ў 2011 годзе – Акадэмію кіравання (дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай). З 2011 да 2018 года працаваў на пасадзе дырэктара «Оптаэлектронных сістэмаў» у Менску. У верасні 2018 года стаў дырэктарам Менскага маторнага заводу.

Як паведамляе БелТА, пасаду намесніка міністра прамысловасці зойме Аляксандр Яфімаў – былы генеральны дырэктар «Амкадору». Алег Швец узгоднены на пасаду першага намесніка міністра архітэктуры і будаўніцтва. Абнаўленне і ў кіраўніцтве. Пасаду першага намесніка міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя зойме Аляксандр Корбут.

Змяненні і ў банкаўскай сферы. На пасаду старшыні праўлення «Белінвестбанку» ўзгаднілі Алега Казарэдава, які дасюль быў намеснікам старшыні праўлення «ААБ Беларусбанку».

Таксама сёння стала вядома пра яшчэ некалькі кадравых прызначэнняў у прамысловых прадпрыемствах.

Андрэй Буйневіч – былы намеснік міністра прамысловасці – зойме пасаду генеральнага дырэктара «Інтэгралу».

Уладзімір Маркаў стаўся генеральным дырэктарам «Магілёўхімвалакна», раней ён узначальваў Завод горнага воску.

Hавiны
Лукашэнка сумняваецца, што без навучэнцаў у Беларусі здолеюць годна сабраць ураджай
2022.10.03 14:33

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў