Літва вышле часовага паверанага ў справах Расеі


Літва вырашыла выслаць часовага паверанага ў справах Расеі Сяргея Рабаконя. Прычына – яго дзеянні і заявы, якія не сумяшчальныя са статусам дыпламата, паведамілі ў літоўскім МЗС.

Прадстаўніка расейскай амбасады выклікалі ў міністэрства замежных справаў Літвы, там яму перадалі ноту аб абвяшчэнні часовага паверанага ў справах Расеі персонай нон грата. Рабаконь мусіць з’ехаць цягам пяці дзён.

Гэтае рашэнне прынятае ў сувязі з інфармацыяй, атрыманай ад «кампетэнтных органаў», растлумачылі ў МЗС Літвы. Там адзначылі, што нядаўнія дзеянні і заявы Рабаконя «не сумяшчальныя са статусам дыпламата і могуць быць расцэненыя як умяшанне ва ўнутраныя справы краіны і таму лічацца парушэннем Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах».

Прадстаўніку расейскай дыпмісіі таксама выказалі «рашучы пратэст з-за незаконнага рашэння далучыць да Расеі часова акупаваныя вобласці Украіны».

Цяпер Масква будзе вымушаная прызначаць новага кіраўніка сваёй амбасады ў Вільні, адзначае «Delfi».

У расейскім МЗС ужо паабяцалі адказаць на гэты крок Літвы.

У красавіку Літва выслала амбасадара Расеі ў адказ на забойствы ў Бучы, з таго часу дыппрадстаўніцтва ўзначальваў часовы павераны Сяргей Рабаконь.

Hавiны
Літва застанецца без амбасадара ў Беларусі, бо не прызнае Лукашэнку прэзідэнтам
2021.06.08 12:46

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў