Карпянкоў назваў апазіцыю «шалёнымі сабакамі, што заслугоўваюць смерці»


Намеснік кіраўніка МУС, камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў у тэлеэфіры параўнаў тых, хто змагаецца з рэжымам Лукашэнкі, з нацыстамі і калабарантамі ў мінулых войнах. Ён назваў апазіцыянераў «рэальна шалёнымі сабакамі, якія заслугоўваюць толькі аднаго – смерці».

Грыгорый Азаронак і Мікалай Карпянкоў падчас інтэрв’ю 2 кастрычніка 2022 года. Скрыншот з відэа

Карпянкоў заявіў, што апазіцыя ў выгнанні «ашалела і дэградавала на фоне ўсяго таго, што адбываецца»:

«Чартаўшчына, рэальная д’ябальшчына. Бо ўсе сімвалы, якія там ёсць, – яны сатанінскія. І ў іх настолькі ўсяліўся д’ябал, што яны рэальна шалёныя сабакі. Рэальна шалёныя сабакі, якія заслугоўваюць толькі аднаго – смерці».

Намеснік міністра ўнутраных справаў ахарактарызаваў былых калегаў, якія ў 2020 годзе перайшлі на бок народу:

«Гэта звар’яцелыя, ім там плацяць, ім гэта цяпер трэба, бо без гэтага яны не будуць атрымліваць сваёй узнагароды. Я ведаю асобных герояў, пагоны насілі, гэта былі баязліўцы. Ён на заданне едзе – у яго з рук усё сыплецца. Там байцы бʼюцца, кагосьці скручваюць, ён уцякае з тэлефонам і ў гэты час выклікае дапамогу, не беручы ўдзелу ў сілавым затрыманні або абясшкоджанні злачынцы. Я вельмі добра іх ведаю. Яны нічога не зробяць. Гэта проста баязліўцы, хлусы і здраднікі».

Падчас дэманстрацыяў пасля прэзідэнцкіх выбараў Мікалай Карпянкоў узначальваў ГУБАЗіК. Супрацоўнікі ўпраўлення бралі ўдзел у катаванні грамадзянаў і душылі акцыі пратэсту. ГУБАЗіК дасюль пераследуе апанентаў рэжыму.

Аналітыка
Праект Карпянкова. Як сілавікі заняліся ідэалагічным выхаваннем беларускіх дзяцей
2022.08.02 11:03

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў