За два месяцы ў Нямеччыне затрымалі каля 1,5 тысяч нелегальных мігрантаў


Федэральная паліцыя Нямеччыны зноў заявіла пра рост колькасці мігрантаў на мяжы з Польшчай, паведамляе DW.

З пачатку крызісу па сярэдзіну верасня былі затрыманыя 1556 мігрантаў, якія незаконна перасяклі мяжу з ЕЗ. Пры гэтым 225 нелегальных перасячэнняў мяжы было зарэгістравана ў жніўні, 1305 – у верасні.

Большасць нелегалаў, паводле гэтых дадзеных, з’яўляюцца грамадзянамі Іраку. Акрамя таго, сярод затрыманых – выхадцы з Сірыі, Ірану і Йемену. «Урэгуляванне міграцыйнай сітуацыі ў рамках актывізаванага вышуку ўнутры краіны зʼяўляецца ў цяперашні час ключавым напрамкам працы ўпраўлення Федэральнай паліцыі ў Берліне», – гаворыцца ў заяве.

Па звестках ведамства, напярэдадні ў Франкфурце-на-Одэры былі затрыманыя 40 мігрантаў – 34 мужчыны і шэсць жанчын, якіх кантрабандысты нелегальна завезлі ў грузавым фургоне. У іншым выпадку атрымалася затрымаць у Рагове 41 мігранта з Ірака і Сірыі, якіх таксама даставілі ў Нямеччыну з Польшчы ў грузавым адсеку фургона.

Фота
Беларускія службы абмундзіравалі мігрантаў у вайсковы камуфляж. Фота
2021.09.29 19:41

У 2021 годзе Літва, Польшча і Латвія фіксуюць выбуховы рост нелегальнай міграцыі з Беларусі. Краіны ЕЗ вінавацяць рэжым Лукашэнкі ў спрыянні нерэгулярнай міграцыі ў Еўропу і мэтанакіраваным перакідванні мігрантаў з Блізкага Усходу да мяжы.

Дзеянні афіцыйнага Менску на Захадзе называюць гібрыднаю вайной. Як адзначыў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас выступу на Генеральнай Асамблеі ААН 22 верасня, ужо шмат тыдняў рэжым Аляксандра Лукашэнкі «прывозіць у сваю краіну дзясяткі тысячаў адчайных жыхароў Блізкага Усходу, якіх прымушае пераходзіць нашыя межы пад міліцэйскімі дручкамі і спрабуе выклікаць штучны гуманітарны крызіс».

ВІДЭА
Аляксандр Азараў: «Далі каманду спыніць пропуск мігрантаў у Беларусь». Ці завязуць новыя партыі?
2021.10.01 18:32

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў