Вынікі пошуку для:

Выйшаў на волю палітвязень Сяргей Базук

Жыхар Магілёва Сяргей Базук скончыў адбываць тэрмін пакарання і выйшаў на волю, паведамляе ПЦ «Вясна».

Сяргей Базук перад агучваннем выраку па справе за раскіданыя самарэзы. Фота: Белсат

Сяргей Базук быў асуджаны 21 студзеня на год «хіміі». Мужчыну абвінавацілі ў тым, што 26 кастрычніка і 11 лістапада 2020 года ён раскідаў на службовых стаянках каля абласнога ўпраўлення міліцыі, Камітэта дзяржаўнага кантролю, 11-га ўпраўлення ГУБАЗіК і Следчага камітэту самарэзы, каб супрацоўнікі гэтых ведамстваў прабілі колы службовых машын. Сяргея затрымалі 13 лістапада 2020 года.

Ад дзеянняў магілёўца пацярпеў толькі супрацоўнік КДК, які ацаніў шкоду ў 30 рублёў. Базук быў прызнаны вінаватым паводле ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэксу («Злоснае хуліганства»).

У паказаннях суду ён адзначыў, што сваім учынкам выказваў пратэст супраць дзеянняў сілавых структураў.

«Сваімі дзеяннямі я хацеў выказаць уласны пратэст. Мне не падабаліся паводзіны сілавых структураў пасля выбараў прэзідэнта Беларусі 9 жніўня. Канкрэтна не спадабалася тое, што начальнік ГУБАЗіКу ў Менску разбіў шкляныя дзверы ў кавярні, хаця не было ніякай неабходнасці. Не спадабалася, што невядомыя людзі хапаюць мірных грамадзянаў у цэнтры гораду і вязуць іх у невядомым напрамку. Не спадабалася тое, што не былі ўзбуджаныя крымінальныя справы за збіццё мірных грамадзянаў. Мэты дэстабілізаваць працу сілавых структураў сваімі дзеяннямі ў мяне не было. Толькі выказаць свой пратэст», – патлумачыў свае паводзіны Сяргей Базук.

«Нанёс шкоду на 30 рублёў». У Магілёве судзяць мужчыну, які раскідаў самарэзы побач з будынкамі КДК, УСК, ГУБАЗіК і МУС

ІІ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны