У Кіеве прайшоў марш памяці Андрэя Зельцара


Марш памяці Андрэя Зельцара ў Кіеве.
Фота: svaboda.org

У сталіцы Украіны некалькі дзясяткаў чалавек прайшлі маршам, каб ушанаваць памяць загінулага ад кулі супрацоўніка беларускага КДБ Андрэя Зельцара.

Людзі прайшлі цэнтральнымі вуліцамі Кіева пад беларускімі і ўкраінскімі сцягамі, скандуючы «Андрэй Зельцар – герой Беларусі», паведамляе радыё «Свабода».

Марш памяці Андрэя Зельцара ў Кіеве.
Фота: svaboda.org

Нагадаем, што паводле афіцыйнай версіі Андрэй Зельцар быў забіты 28 верасня ў Менску, калі ў ягоную кватэру ўламіліся працаўнікі КДБ. Пры гэтым быў забіты адзін з нападнікаў.

Hавiны
Маці забітага Андрэя Зельцара не бачыла цела сына і не ведае, дзе яно
2021.10.01 17:28

МГ belsat.eu

Стужка навінаў