У Беластоку прайшоў Марш салідарнасці з працоўнымі Беларусі


Марш салідарнасці 3 кастрычніка ў Беластоку.
Фота: Белсат

Каля 70 асобаў прайшлі па цэнтральных вуліцах Беластоку на знак салідарнасці з беларускімі працоўнымі.

Марш салідарнасці 3 кастрычніка ў Беластоку.
Фота: Белсат

Арганізатары маршу лічаць, што калі ціск на працоўных Беларусі павялічваецца, калі штодзённа адбываюцца затрыманні актывістаў на заводах і буйных прадпрыемствах, адзіным выйсцем з гэтай сітуацыі можа стаць усеагульны страйк па ўсёй краіне.

Hавiны
Беларусы Францыі пікетавалі офіс Інтэрполу, каб той не супрацоўнічаў з Менскам
2021.10.03 17:30

Удзельнікі маршу падтрымліваюць не толькі Беларускае аб’яднанне рабочых, але і ўсіх, хто сёння змагаецца ў Беларусі, усіх хто знаходзіцца ў турмах і рэпрэсаваны на радзіме.

Марш салідарнасці 3 кастрычніка ў Беластоку.
Фота: Белсат

Удзельнікі маршу расцягнулі вялікую расцяжку з надпісам «Страйк! Удар па дыктатуры», а таксама дзесяціметровы нацыянальны сцяг Беларусі.

Марш салідарнасці 3 кастрычніка ў Беластоку.
Фота: Белсат

Марш прайшоў па цэнтры Беластоку і завяршыўся каля беларускага кансулату.

Hавiны
У Кіеве прайшоў марш памяці Андрэя Зельцара
2021.10.03 18:52

МХ/МГ belsat.eu

Стужка навінаў