«Сын у ізалятары». Да палітвязня-падлетка Залатарова не пусцілі на спатканне маці


Мікіта Залатароў – няпоўнагадовы палітвязень. У першы раз яго асудзілі ў справе аб масавых беспарадках і кактэйлях Молатава, а ў другі раз яго вінавацілі ў гвалце над супрацоўнікам СІЗА і пагрозах супрацоўніцы і ейнай сям’і.
Фота: svaboda.org

Да няпоўнагадовага палітвязня з эпілепсіяй Мікіты Залатарова, які зняволены ў бабруйскай калоніі, не пусцілі на спатканне маці. Пра гэта паведамляюць naviny.online.

2 кастрычніка да Мікіты на спатканне не пусцілі маці і не прынялі для яго перадачу.

«Сын у ізалятары, сказаў нейкі ўстрывожаны чалавек у форме. Прадукты не ўзялі, усё прывезла таму. Прасіла зрабіць фота, каб пераканацца, што ён жывы. Ахоўнік сказаў, што не дазволена. Вось так, з каменем на душы, і вярнулася дадому», – распавёў бацька Міхаіл Лапуноў.

16-гадовага Мікіту Залатарова затрымалі ў Гомлі 11 жніўня 2020 года. За нібыта ўдзел у масавых беспарадках яго асудзілі на 5 гадоў. Затым за «гвалт над міліцыянтамі» яму прысудзілі яшчэ 1,5 года.

Артыкулы
Мікіта Залатароў: Камера мяне забівае, але я не хачу паміраць
2021.07.20 18:46

МГ belsat.eu

Стужка навінаў