Пад Бабруйскам аўтобус з футбалістамі сутыкнуўся з трактарам. Адзін чалавек пацярпеў


Аварыя 2 кастрычніка 2021 г.
Фота: maxlinefc / vk.com

Футбольны клуб «Макслайн», які выступае ў другой лізе, 2 кастрычніка трапіў у аварыю з сустрэчным трактарам, калі вяртаўся на трэніровачную базу ў Менск.

Як паведамілі ў клубе, у Бабруйскім раёне ў выніку лабавога сутыкнення з трактарам на мосце пасля павароту на вёску Міхалёва-1 на трасе Рагачоў – Бабруйск трохі пацярпеў «галоўны фанат» каманды Кірыл. Але ад шпіталізацыі ён адмовіўся.

Мяркуючы па фота, ад трактара адляцела кола і патрапіла ў шкло аўтобуса.

Астатнія пасажыры атрымалі лёгкія ўдары.

Аварыя 2 кастрычніка 2021 г.
Фота: maxlinefc / vk.com

Каманда працягнула шлях у Менск на іншым аўтобусе.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў