Мэр Парыжу напісала ліст салідарнасці Алесю Бяляцкаму


Мэр Парыжу і палітычная дзяячка Анн Ідальга накіравала ліст у падтрымку арыштаванага кіраўніка Праваабарончага цэнтра «Вясны» і ганаровага грамадзяніна сталіцы Францыі Алеся Бяляцкага. Пра гэта паведамляе spring96.org.

Анна Ідальга выказвае Бяляцкаму сваю падтрымку ў гэтым новым выпрабаванні:

«Я, як і мноства грамадзян, прыхільных абароне правоў чалавека, хвалююся аб развіцці сітуацыі ў Беларусі, дзе рэпрэсіі супраць апазіцыі да існага рэжыму – што б гэта ні было – носяць сістэмны характар.

Адвольныя арышты актывістаў, іх затрыманне ў парушэнне права на абарону і наогул, у недастойных умовах, а таксама нападу на арганізацыі грамадзянскай супольнасці супярэчаць каштоўнасцям, якія мы абараняем, і самому прынцыпу дэмакратыі.

Я заўважаю, што гэтыя неапраўданыя рэпрэсіі, моцна ўдарыўшыя па Праваабарончаму цэнтру «Вясна», шырока асуджаюцца міжнароднай супольнасцю.

Так як Вы з’яўляецеся Ганаровым грамадзянінам горада Парыжу, я хачу Вам сказаць, што я зраблю ўсё, што ў маіх сілах, разам з асацыяцыямі, асноўная місія якіх – паўплываць на невыноснае рашэнне пазбавіць вас вашых асноўных свабодаў.

Прыміце, дарагі Алесь Бяляцкі, мае самыя шчырыя і пяшчотныя прывітаннi».

Артыкулы
«Перадае ўсім прывітанне». Жонка Алеся Бяляцкага атрымала першы асабісты ліст ад мужа
2021.09.26 16:21
  • Алесь Бяляцкі быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года ў межах маштабнай атакі спецслужбаў на праваабарончую супольнасць Беларусі. Яму выставілі абвінавачванне паводле арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») і арт. 243 («Ухіленне ад выплаты падаткаў») Крымінальнага кодэксу. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА №1 у Менску. Алесь Бяляцкі прызнаны палітвязнем.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў