Гомельскага валанцёра Іллю Міронава перавялі ў СІЗА

Вядомага гомельскага валанцёра Іллю Міронава не выпусцілі з ізалятару часовага ўтрымання пасля 72 гадзінаў.

Яго маці Валянціна паведаміла ў Фэйсбуку, што Іллю Міронава перавялі ў СІЗА.

Актывіст і валанцёр з Гомля Ілля Міронаў вядомы актыўным падтрыманнем палітычных вязняў. Ён быў затрыманы 30 верасня. Імаверна, падставай для пераследу стаў допіс у Фэйсбуку, дзе ён каментаваў страляніну, у якой загінулі IT-спецыяліст Андрэй Зельцар і супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк.

«Апроч як працягваць рабіць тое, што раблю, варыянтаў у мяне няма». Размаўляем з валанцёрам Іллём Міронавым, які выйшаў з чарговых содняў

Трагедыю на вуліцы Якубоўскага ў Менску спецслужбы выкарысталі для ўзмацнення рэпрэсіяў: падчас маштабнай «зачысткі» былі затрыманыя больш за 100 чалавек па ўсёй краіне. Большасць з іх затрымлівалі ў межах арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») і арт. 130 («Распальванне сацыяльнай варожасці») Крымінальнага кодэкса супрацоўнікі КДБ затрымалі каля 50 чалавек.

Франак Вячорка: Самаабарона ва ўмовах тэрору – гэта не злачынства

ІІ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны