Беларусы Францыі пікетавалі офіс Інтэрполу, каб той не супрацоўнічаў з Менскам


Пратэст беларусаў Францыі 3 кастрычніка.
Фота: Пул Франции / Telegram

3 кастрычніка беларусы Францыі зладзілі пікет ля штаб кватэры Інтэрполу, каб заклікаць яго да спынення супрацы з беларускім рэжымам.

Пратэст беларусаў Францыі 3 кастрычніка.
Фота: Пул Франции / Telegram

«Загадзя мы даслалі адкрыты ліст у Інтэрпол з тлумачэннем сітуацыі з Макарыем Малахоўскім у Польшчы, і пазначылі, што на наш погляд беларускія спецслужбы выкарыстоўваюць Інтэрпол для пераследу апазіцыянераў нават за мяжой Беларусі. Нам з Інтэрполу даслалі адказ, што яны ўжо ўжываюць пратакол «Red Notice» у дачыненні да Беларусі і што кожны запыт ад іх праходзіць спецыяльную праверку. Але выпадак з Макарыем сведчыць аб іншым, таму мы ўсё роўна выйшлі да будынку ў гэтую нядзелю каб заклікаць Інтэрпол да супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі і «ByPol» каб перадухіліць такія сітуацыі ў будучыні», – заявілі беларусы Францыі.

Пратэст беларусаў Францыі 3 кастрычніка.
Фота: Пул Франции / Telegram

У Польшчы збіралі подпісы

А ў Варшаве прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі з мэтай звярнуць увагу міжнароднай грамадскасці на адсутнасць медычнай дапамогі для палітвязняў, а таксама падтрымаць рабочы рух у Беларусі.

Пратэст беларусаў Польшчы 3 кастрычніка.
Фота: Белсат

На акцыі распавялі пра стан здароўя некаторых палітвязняў, пра тыя катаванні, якія з імі адбываюцца.

Пратэст беларусаў Польшчы 3 кастрычніка.
Фота: Белсат

На мерапрыемстве таксама збіралі подпісы аб прызнанні Аляксандра Лукашэнкі нелегітымным ды пад зваротам да прэзідэнта Польшчы аб стварэнні плошчы Вольнай Беларусі.

Пратэст беларусаў Польшчы 3 кастрычніка.
Фота: Белсат

МГ belsat.eu

Стужка навінаў