Украіна пашырыла санкцыі супраць Беларусі і Расеі


Урад Украіны зацвердзіў новы пакет абмежавальных захадаў супраць Расеі і Беларусі. У чорны спіс трапілі яшчэ 99 фізічных і 178 юрыдычных асобаў, паведамляе Міністэрства рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторыяў Украіны.

Вярхоўная Рада Украіны. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Shutterstock

Украіна ўвяла дадатковыя санкцыі супраць прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу РФ, службовых асобаў нацыянальных банкаў Расеі і Беларусі. Агулам чорны спіс папоўніўся кампаніямі і асобамі, якія спрыялі агрэсіі Расеі супраць Украіны.

Спіс асобаў, якія трапілі пад жорсткія санкцыі, узначалілі дочкі Уладзіміра Пуціна.

Раней афіцыйны Кіеў замарозіў і канфіскаваў маёмасць беларускіх і расейскіх фірмаў на мільёны долараў ЗША.

Украіна дагэтуль не разарвала дыпламатычных стасункаў з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.

Аб’ектыў
Галоўчанка цвердзіць, што Еўразвяз гатовы гандляваць з Беларуссю, але Брусель рыхтуе сёмы пакет санкцыяў
2022.08.14 23:11

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў