У Маскве развітваюцца з першым і апошнім прэзідэнтам СССР Міхаілам Гарбачовым


3 верасня ў Маскве, у Калоннай зале Дому саюзаў праходзіць цырымонія развітання з апошнім кіраўніком і адзіным у гісторыі СССР прэзідэнтам Міхаілам Гарбачовым. 

У Маскве развітваюцца з апошнім кіраўніком СССР Міхаілам Гарбачовым.
Фота: Reuters

Каб развітацца з палітыкам, людзі выстройваюцца ў чаргу. Сярод вядомых асобаў, якія прыйшлі на цырымонію, – намеснік старшыні Савету бяспекі Расеі Дзмітрый Мядзведзеў, спявачка Ала Пугачова, лаўрэат Нобэлеўскай прэміі ды галоўны рэдактар «Новой газеты» Дзмітрый Муратаў, тэлевядоўца Дзмітрый Кісялёў.

У Маскве развітваюцца з апошнім кіраўніком СССР Міхаілам Гарбачовым.
Фота: Reuters
Дзмітрый Мядзведзеў на развітанні з Міхаілам Гарбачовым.
Фота: Reuters

Уладзімір Пуцін не прыйшоў у Калонную залу Дому саюзаў праз шчыльны графік, паводле ягонага прэс-сакратара Дзмітрыя Пяскова. Раней паведамлялі, што прэзідэнт Расеі развітаўся з Гарбачовым 1 верасня.

Аналітыка
«Пасланы Богам»? Як Міхаіл Гарбачоў ставіўся да Лукашэнкі, Пуціна, КГБ і Украіны
2022.08.31 19:50

Міхаіл Гарбачоў памёр 30 жніўня на 92-м годзе жыцця. Пасля цырымоніі развітання яго пахаваюць на могілках «Новодевичье» побач з жонкаю Раісаю Гарбачовай.

У Маскве развітваюцца з апошнім кіраўніком СССР Міхаілам Гарбачовым.
Фота: Reuters
Ала Пугачова на развітанні з Міхаілам Гарбачовым.
Фота: Reuters

Міхаіл Гарбачоў нарадзіўся 2 сакавіка 1931 года ў Стаўрапольскім краі Расеі. Уступіў у КПСС у 1952 годзе, з 1971-га быў чальцом ЦК. У 1985 годзе яго абралі апошнім генеральным сакратаром ЦК КПСС. Гарбачоў стаўся галоўным ідэолагам галоснасці і перабудовы. У 1990-м быў абраны першым прэзідэнтам СССР, але склаў з сябе паўнамоцтвы 25 снежня 1991-га. Лаўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 1990 года.

Hавiны
Сышла эпоха. За няпоўныя чатыры месяцы не стала Шушкевіча, Краўчука, Бурбуліса і Гарбачова
2022.08.31 12:05
У Маскве развітваюцца з апошнім кіраўніком СССР Міхаілам Гарбачовым.
Фота: Reuters
У Маскве развітваюцца з апошнім кіраўніком СССР Міхаілам Гарбачовым.
Фота: Reuters

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў