Хроніка рэпрэсіяў за 3 верасня


Штодня ў Беларусі ўлады рэпрэсуюць грамадзянаў краіны. Пра асноўныя факты пераследу ў нашай краіне, якія сталі вядомыя ў суботу, 3 верасня, чытайце ў аглядзе «Белсату».

У Берасці асудзілі 33-гадовага ўраджэнца Драгічына Антона Малюгу. Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён у першыя дні вайны ва Украіне «збіраў каля Пінску звесткі аб размяшчэнні воінскіх частак», на мапе Беларусі адзначыў месца размяшчэння воінскіх часцей і скінуў яе чалавеку ва Украіне, а таксама скідаў тэксты ў «экстрэмісцкія тэлеграм-бот». Судзілі Антона паводле ч. 1 арт. 361-4 («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці») і ч. 1 арт. 375-1 («Незаконныя збіранне звестак, якія складаюць дзяржаўныя сакрэты»). Справу разглядаў Мікалай Сенько, які прысудзіў Антону Малюгу 3 гады калоніі.

У Мазыры затрымалі праваабаронцу Уладзіміра Целяпуна, паведамляюць праваабаронцы. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынаю затрымання стала адміністрацыйная справа паводле арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі«).

На волі муж палітзняволенай керамісткі Наталлі Карнеевай, піша Радыё »Свабода«. Сужонкаў схапілі 19 жніўня, а іх 10-гадовую дачку накіравалі ў дзіцячы прытулак. Вядома, што Наталлю вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе.

У Менску судзяць палітвязня Ігара Ледніка. Праваабаронцу вінавацяць у паклёпе на Лукашэнку (ч.2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядае суддзя Таццяна Шоцік. Пракурор запатрабаваў для Ігара Ледніка 3 гады калоніі агульнага рэжыму. Прысуд агучаць 6 верасня ў 10:30 у судзе Ленінскага раёна сталіцы.

Hавiны
У Беларусі больш за 600 НКА цяпер у працэсе прымусовай ліквідацыі
2022.09.03 15:59

Жонка палітвязня Яўгена Батуры Дзіяна Серадзюк распавяла, следства ў справе палітвязня завершылі, а справу перадалі ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Яўген Батура адпрацаваў 23 гады на адным з прадпрыемстваў. Напрыканцы 2021 году інжынера звольнілі за грамадзянскую пазіцыю.

Актывіст Яўген Батура, фота: Facebook.com

Паводле цэнтру прававой трансфармацыі «Lawtrend», не менш за 602 некамерцыйныя арганізацыі ў Беларусі цяпер праходзяць працэс прымусовай ліквідацыі.

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», цягам жніўня ў беларускіх судах разглядаліся 162 адміністратыўныя справы. З іх 114 – за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Таксама праваабаронцам вядома пра 43 арышты, 33 штрафы за адзін месяц. У фігурантаў справаў забралі не менш за 33 тэлефоны ў якасці «прадмета адміністратыўнага правапарушэння».

Hавiны
Беларускія суды ў жніўні разгледзелі 114 «экстрэмісцкіх» справаў
2022.09.03 14:49

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў