Байдэн просіць Кангрэс вылучыць $ 11,7 мільярда на дапамогу Украіне


Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн накіраваў у Кангрэс запыт на экстраннае вылучэнне дадатковага пакету дапамогі Украіне памерам $ 11,7 мільярда, піша «Reuters».

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.
Фота: John Rucosky / The Tribune-Democrat / AP / picture alliance

Гэтыя грошы мусяць пайсці на вайсковую і эканамічную дапамогу Украіне.

Акрамя гэтага, Байдэн запытаў яшчэ $ 2 мільярды, якія хоча выкарыстаць на ліквідацыю наступстваў вайны Расеі супраць Украіны ў ЗША, а менавіта – паспрыяць зніжэнню коштаў на энергарэсурсы.

Hавiны
ЗША выдзеляць Украіне найбуйнейшы пакет вайсковай дапамогі – амаль на $3 мільярда
2022.08.24 17:07

Са студзеня 2021 года адміністрацыю Байдэна падтрымалі дзве партыі ў наданні дапамогі Украіне на больш як $ 13,5 мільярда.

«На сёння былі вылучаныя прыблізна тры чвэрці беспасярэдняга вайсковай і бюджэтнай дапамогі, якую Кангрэс раней даў Украіне, а да канца фінансавага года чакаецца яшчэ больш. Як мы казалі тады, тых рэсурсаў павінна было хапіць да верасня, – распавялі ў Белым доме пра ранейшую дапамогу. – Мы згуртавалі свет, каб падтрымаць народ Украіны, які абараняе сваю дэмакратыю, і мы не можам дапусціць, каб гэтая падтрымка Украіны вычарпалася».

Таксама Байдэн запытаў у Кангрэсу $ 22,4 мільярда на барацьбу з пандэміяй каронавіруса і $ 4 мільярды для прафілактыкі воспы малпаў.

Раней, у Дзень незалежнасці Украіны, 24 жніўня, Белы дом абвесціў пра планы паставіць ва Украіну зброю ды абсталяванне на агульную суму амаль $ 3 мільярды.

Hавiны
ЗША перададуць Украіне новы пакет вайсковай дапамогі. ЗСУ могуць выкарыстаць яго для наступу, лічаць эксперты
2022.08.24 09:10

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў