Затрымалі групу, якая нібыта дапамагала беларусам уцякаць у Літву


Як сцвярджаюць следчыя, група нібыта звязаная з кіраўніцай арганізацыі «Дапамога» Наталляй Калегавай. Яна адказала «Белсату», што гэта трызненне: такой групы не існуе.

Літоўска-беларуская мяжа. Пункт пропуска Райгардас, Літва. 19 ліпеня 2021 года.
Фота: ІА / Белсат

Следчы камітэт Беларусі заявіў аб пачатку крымінальнай справы супраць групы асобаў, якая дапамагала беларусам нелегальна ўцякаць у Літву. Паводле СК, затрыманыя некалькі чалавек, якія дзейнічалі на беларускім боку.

2 верасня на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь-1» выйшаў фільм пра міграцыйны крызіс на мяжы з краінамі Еўразвязу і міграцыю беларусаў за мяжу. У міграцыйным крызісе, арганізатарамі якога суседнія краіны лічаць беларускія ўлады, БТ вінаваціць тых, хто дапамагаў беларусам уцякаць ад палітычнага пераследу – гэта яны нібыта «адкрылі скрыню Пандоры».

Hавiны
«Вы што там, ачумелі?» Што трэба ведаць пра выбуховы рост незаконнай міграцыі з Беларусі
2021.06.30 19:40

Чалавек, якога назвалі былым байцом АМАП Андрэем, расказаў, што ўцякаў з Беларусі праз арганізацыю «Дапамога» Наталлі Калегавай. Арганізатарам уцёкаў назвалі таксама Алега Мяцеліцу.

З затрыманых паказалі Яўгена Буйніцкага, які нібыта дастаўляў людзей да мяжы (што ў гэтым незаконнага, невядома). Іншых затрыманых не паказалі.

«Чаго толькі не прыдумаюць, – адказала Калегава на пытанне «Белсата». – Такой групы не існуе».

У студзені літоўскае выданне LRT апублікавала расследаванне, у якім заявіла, што Калегава зарабляе на ўцекачах з Беларусі. Кіраўнік фонду «BySol» Андрэй Стрыжак казаў выданню, што падазраваў Калегаву ў фальсіфікацыі дакументаў і прасіла грошы не для палітычных, а для эканамічных мігрантаў.

Hавiны
«Дапамога» беларусам: як у Літве зараблялі на ўцекачах з Беларусі
2021.02.01 13:21

Калегава на тое адказала, што расследаванне не адпавядае рэчаіснасці, што дакументы яна не фальсіфікавала, а на мігрантах не зарабляе грошай, а толькі губляе. Яна дадала, што можа прадставіць належныя дакументы на судзе, калі такі будзе.

АА belsat.eu

Стужка навінаў