Заблакаваны сайт Media-Pоlesye.by. Прычыны невядомыя


Internet, zdj.: Rock1987/Wikipedia
Ілюстрацыйнае фота.
Фота: Rock1987 / Wikipedia

Увечары 2 верасня ў большасці карыстальнікаў Беларусі перастаў адкрывацца сайт выдання «Медиа-Полесье». Раніцаю 3 верасня ён перастаў працаваць і за мяжою, паведамляе тэлеграм-канал выдання.

Чым выкліканае блакаванне, рэдакцыя не ведае. Накіраваныя запыты ў Hoster.by і Міністэрства інфармацыі.

Media-Pоlesye.by выходзіць з чэрвеня 2012 года, яго наведваюць 30–40 тысяч карыстальнікаў за дзень.

У ліпені ўдома ў галоўнага рэдактара, галоўных работнікаў і ў офісе выдання адбыліся ператрусы. Тэхніку ды іншыя носьбіты інфармацыі дасюль не вярнулі.

Рэдакцыя абяцае працягваць працу.

Артыкулы
КДБ заявіў пра «шырокамаштабную зачыстку ад радыкальна настроеных». Вынікі нападу на прэсу і актывістаў
2021.07.09 10:33

МГ belsat.eu

Стужка навінаў